Государственное учреждение образования "Неманицкая средняя школа Борисовского района"

Государственное учреждение образования "Неманицкая средняя школа Борисовского района"

телефон: 79 20 22
222127, Борисовский район, аг. Неманица, ул. Ленина, 2А

Тыдзень роднай мовы

19.02.2026
Тыдзень роднай мовы

16 лютага ў дзяржаўнай установе адукацыі “Неманіцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна ” распачаўся Тыдзень роднай мовы прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы


Свята пачалося з акцыі “Гавары са мной па-беларуску”. Прыемна было чуць роднае слова з вуснаў школьнікаў, настаўнікаў, тэхнічнага персанала. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў конкурсе творчых работ “За што я люблю родную мову. У рамках тыдня падрыхтаваны і праведзены “Моўны турнір”, квэст-гульня “З родным словам па жыцці”, конкурс эрудытаў “Роднае слова ”. 18.02. У школе ў рамках дэкады беларускай мовы i  лiтаратуры прайшло свята " Масленiца ". На мерапрыемстве вучнi расказалi аб кожным днi Масленiцы, загадвалi загадкi, успомнiлi прыказкi. Гарэзліва і весела прайшло свята развітання з зімой у нашай навучальнай установе.                                Подчас гульнёвай праграмы вучні пазнаёміліся з гісторыяй свята, гулялі ў беларускія народныя гульні. Самым прыемным і смачным было частаванне блінамі, якія падрыхтавалі дзеці разам з бацькамі. Бо якая Масленіца без блінцоў?! У гэты цудоўны дзень было яркае сонечнае надвор’е і з такім жа настроем разыходзіліся дамоў вучні і настаўнікі!

Версия сайта для слабовидящих